7 траўня 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў

8

Еўрапарламент абвясціў гэты дзень на знак памяці аб падпісанні «Пакта Молатава-Рыбентропа».

23 жніўня 1939 года міністры замежных справаў Германіі і СССР падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, якая спрыяла развязвання Другой сусветнай вайны. У Еўропе 23 жніўня адзначаецца як адзіны дзень памяці ўсіх ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.

Мільёны беларусаў сталі ахвярамі сталінска-гітлераўскага рэжымаў, але спіс ахвяраў дадаўся і ў найноўшай гісторыі Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі, паведамляе «Беларускі партызан».

Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 г. пры нявысветленых абставінах ад кровазліцця ў мозг. Родныя і блізкія Карпенкі ўпэўненыя, што ягоная смерць была гвалтоўнай і да яе датычныя беларускія ўлады.

Віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання, намеснік старшыні АГП, кіраўнік створанага беларускай апазіцыяй Нацыянальнага выканаўчага камітэта Генадзь Карпенка быў адным з найбольш уплывовых палітычных апанентаў Лукашэнкі і бясспрэчным лідэрам апазіцыі. Раптоўная смерць Генадзя Карпенкі, якая суправаджалася шэрагам загадкавых падзеяў, адбылася за месяц да альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў, прыхільнікі правядзення якіх адмовіліся прызнаць навязаныя Лукашэнкам змены ў Канстытуцыі, якія азначалі працягненне тэрміна ягоных паўнамоцтваў. Безумоўны фаварыт гэтых выбараў і адзін з ініцыятараў імпічменту Лукашэнкі, Генадзь Карпенка ўяўляў рэальную пагрозу для Лукашэнкі.

7 мая 1999 года бліжэй да поўначы па шляху дадому ў раёне вуліцы Жукоўскага ў Менску быў выкрадзены былы міністр МУС Юрый Захаранка. Міжнародная супольнасць на падставе шматлікіх сведчанняў і фактаў падазрае беларускія ўлады ў датычнаьці да забойства вядомага апазіцыйнага палітыка. Афіцыйна справа да гэтага часу не раскрытая. Больш за тое, сям'я Юрыя Захаранкі праз 12 гадоў нічога не ведае пра тое, што зроблена следствам у пошуках блізкага ім чалавека.

Першы віцэ-спікер Вярхоўнага савета Беларусі 13 склікання і кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар быў выкрадзены 16 верасня 1999 года разам з прадпрымальнікам і грамадскім дзеячам Анатолем Красоўскім. Пра іхнія лёсы таксама нічога не вядома да сённяшняга дня.


Журналіст Зміцер Завадзкі быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года па дарозе ў аэрапорт «Мінск-2». Ягоным родным і блізкім таксама нічога не вядома пра ягоны лёс, хоць, у адрозненні ад папярэдніх трох, выкраданне Зміцера Завадзкага афіцыйна лічыцца раскрытым.

Вінаватымі ў ім былі прызнаныя афіцэры спецпадпаддзялення МУС «Алмаз» Валер Ігнатовіч і Максім Малік (прысуджаныя да пажыццёвага зняволення), былы курсант Акадэміі МУС Аляксей Гуз (прысуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі), а таксама раней тройчы судзімы грамадзянін Сяргей Савушкін (прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі). Усе прысуды былі вынесеныя судом у закрытым парадку. Ніякіх доказаў дачынення асуджаных да выкрадання Зміцера Завадскага грамадскасці прадстаўлена не было. Ні адзін з іх сваёй віны не прызнаў. Цела зніклага журналіста следствам знойдзенае так і не было.

Беларускія ўлады не толькі ігнаруюць заклікі родных і блізкіх, а таксама міжнароднай грамадскасці правесці адкрытае расследаванне і праверыць інфармацыю аб дачыненні да знікнення вышэйшых службовых асоб краіны, але і ўсяляк перашкаджаюць раскрыцці праўды пра абставіны іхніх знікненняў і іхнія лёсы.

І хоць следства адмаўляецца паведамляць якую-небудзь інфармацыю аб ходзе расследавання гучных справаў, грамадскасці добра вядомыя вынікі міжнароднага расследавання, завершанага ў 2004 годзе дэпутатам Рады Еўропы Хрыстасам Пургурыдэсам. Інфармацыя, сабраная Пургурыдэсам, кажа аб тым, што ў дачыненні да знікнення, а таксама фізічнай ліквідацыі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага падазраюцца вышэйшыя службовыя асобы Беларусі: Юрый Сівакоў, Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Уладзімір Навумаў.

Патрабаванне раскрыць праўду аб знікненні Зміцера Завадскага змяшчаецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

Акрамя зніклых палітыкаў і журналіста, ахвярамі беларускага рэжыму варта назваць і сотні былых і цяперашніх палітвязняў, якія штодня падвяргаліся альбо падвяргаюцца катаванням, знявагай і гвалтам над асобай у беларускіх турмах, хто суткамі на Акрэсціна, хто гадамі ў калоніях. Сярод іх патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ў 2001 годзе Міхаіл Марыніч, якому нібыта не хапіла галасоў для рэгістрацыі, кандыдаты ў прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін і выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Зміцер Ус, Уладзімір Някляеў і мноства грамадскіх актывістаў і простых беларусаў, хто, рызыкуючы працай і лёсам, перамог свой страх і ў імя свабоды і дабрабыту сваёй краіны адкрыта пратэстуе супраць дыктатарскага рэжыму.идесом, говорит о том, что в причастности к исчезновению, а также физическому устранению Виктора Гончара и Анатолия Красовского подозреваются высшие должностные лица Беларуси: Юрий Сиваков, Виктор Шейман, Дмитрий Павличенко, Владимир Наумов.

Требование раскрыть правду об исчезновении Дмитрия Завадского удерживается в резолюциях Комиссии ООН по правам человека, Парламентской Ассамблеи ОБСЕ.

Помимо исчезнувших политиков и журналиста, жертвами белорусского режима следует назвать и сотни бывших и нынешних политзаключенных, которые ежедневно подвергались либо подвергаются пыткам унижением и насилием над личностью в белорусских тюрьмах, кто сутками на Окрестина, кто годами в колониях. В их числе потенциальный кандидат в президенты в 2001 году Михаил Маринич, которому якобы не хватило голосов для регистрации, кандидаты в президенты на выборах 2006 года Александр Козулин и выборах 2010 года Андрей Санников , Николай Статкевич, Дмитрий Усс, Владимир Некляев и множество общественных активистов и простых белорусов, кто, рискуя работой и судьбой, переборол свой страх и во имя свободы и благополучия своей страны открыто протестует против диктаторского режима.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках