20 красавiка 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WikiLeaks: Беларусь прадавала Cудану зброю ў абыход санкцый

36
WikiLeaks: Беларусь прадавала Cудану зброю ў абыход санкцый

Беларусь таксама актыўна супрацоўнічае з Іранам, Сірыяй, Кубай і Паўночнай Карэяй.

Беларусь і Судан 15 чэрвеня 2006 года падпісалі пагадненне аб вайсковым супрацоўніцтве. Пра гэта стала вядома дзякуючы чарговай публікацыі дакументаў на сайце WikiLeaks.

«Беларусь, магчыма, будзе трымаць у таямніцы гэтае новае пагадненне, улічваючы, санкцыі РБ ААН у дачыненні Судана», - гаворыцца ў справаздачы амерыканскіх дыпламатаў ад 19 чэрвеня 2006 года, перадае Тэлеграф.

Акрамя таго, у дакуменце адзначаюць, што Беларусь актыўна супрацоўнічае з Іранам, Сірыяй, Кубай і Паўночнай Карэяй, дэлегацыя якой павінная была прыбыць у Менск 26-30 чэрвеня 2006 года. На думку дыпламатаў, беларускія ўлады даўно імкнуцца пашырыць сваё супрацоўніцтва «з краінамі-ізгоямі ў мэтах супрацьдзеяння ціску з боку як Захаду, так зараз і Расеі».

«Звычайна беларускі ўрад трубіць аб такіх пагадненнях, каб «даказаць», што Беларусь не знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі», - гаворыцца ў справаздачы.

Аб візіце міністра абароны Судана генерала Абдэльрахіма Махамеда Хусейна і ягонай сустрэчы са сваім беларускім калегам Леанідам Мальцавым і падпісанні пратакола аб вайсковым супрацоўніцтве не паведамлялі ні ўрад Беларусі, ні МЗС, ні мінабароны, ні дзяржСМІ. Па паведамленнях амерыканскіх дыпламатаў забаўляць суданскую дэлегацыю ў рэстаране ездзіў асабіста Леанід Мальцаў, якога суправаджалі вышэйшыя афіцэры і супрацоўнікі КДБ.

Між тым суданскае выданне Sudan Tribune, якое і паведаміла першым аб падпісанні дамовы паміж Хартумам і Менскам, адзначае, што вайсковы пратакол аб супрацоўніцтве ахоплівае «навучанне, абмен осведам і ведамі ў вайсковай галіне». З дапамогай гэтага пагаднення Беларусь спадзяецца таксама павялічыць свой экспарт у Судан, асабліва трактароў, і прыняць удзел у распрацоўцы радовішчаў суданскай нафты, піша выданне.

Sudan Tribune таксама заяўляе, што Беларусь экспартавала зброю ў Судан з 1996 года:

1996: дзевяць танкаў Т-55;

1997: шэсць ўдарных верталётаў Мі-24В;

2003: дзевяць БМП-2, 39 БРДМ-2, 16 гаўбіц Д-30, 10 самаходных гаўбіц Гваздзіка, шэсць ракет сістэмы Град;

2004: 21 БРДМ-2, сем БТР-70, адна БМП-1.

Як паведамлялася раней, хакеры, якія ўзламалі сайт італьянскай кіберпаліцыі, падалі агалосцы выкрадзеныя дакументы. Сярод іх квітанцыі на аплату за экспарт вайсковага абсталявання ў Сірыю. Кампанія «Белтэхэкспарт» паставіла ў Сірыю біноклі начнога бачання і лазерныя прыцэлы на агульную суму больш за 1,5 млн еўра.

З апублікаваных дакументаў таксама становіцца вядома, што група беларускіх адмыслоўцаў наведала Сірыю ў студзені 2011 года для рамонту пастаўленага раней абсталявання.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках