14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ абвясціла паляванне на «беспасведчаннікаў»

44
ДАІ абвясціла паляванне на «беспасведчаннікаў»

ДАІ праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарог і раённых цэнтраў Менскай вобласці.

Мэта інспектараў - выяўленне кіроўцаў без правоў, паведамілі БелТА у аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Менаблвыканкама.

Пад асаблівым кантролем 2 і 3 жніўня знаходзяцца гарады Дзяржынск, Стоўбцы, Нясвіж. 4-5 жніўня інспектары будуць працаваць у Капылі, Слуцку, Салігорску, а 6-7 жніўня - у Валожыне, Маладзечне і Вілейцы.

Дзяржаўтаінспекцыя актыўна выкарыстоўвае аўтаматызаваны комплекс «Аўтаўраган». Гэтая сістэма дазваляе не затрымліваючы транспартную плыню ідэнтыфікаваць па нумарных знаках аўтамабілі і выявіць з дапамогай базы дадзеных тыя, чые ўладальнікі не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі або былі пазбаўленыя пасведчанняў кіроўцы за сур'ёзныя правіны за рулём, а таксама тыя, хто былі пазбаўленыя правоў, але не здалі іх ва ўсталяваным парадку .

З пачатку года па віне шафёраў, якія не маюць пасведчання кіроўцы, на дарогах Менскай вобласці адбылося 73 ДТЗ, у якіх 12 чалавек загінулі і 78 атрымалі раненні. У большасці выпадкаў беспасведчаннікі - гэта кіроўцы, пазбаўленыя права кіравання транспартнымі сродкамі за грубыя парушэнні ПДР, такія як перавышэнне хуткасці, парушэнне правілаў абгону і кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках