13 чэрвеня 2026, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька вылецеў з Масквы ў Вашынгтон

66
Лябедзька вылецеў з Масквы ў Вашынгтон

Лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатолю Лябедзька, раней затрыманаму ў аэрапорце «Дамадзедава» памежнікамі, дазволілі вылет за мяжу.

Пра гэта заявіў «Інтэрфакс-Захад» у аўторак былы сустаршыня партыі «Правое дело» Леанід Гозман.

Палітык звязаўся з кіраўніцтвам партыі ў Менску, дзе атрымалі ад А. Лябедзька смс-ку пра тое, што ён ідзе на пасадку.

«Як раней мне паведаміў сам Лябедзька па тэлефоне, яго затрымалі ў аэрапорце «Дамадзедава» супрацоўнікі памежнай службы, без тлумачэння прычынаў. Аднак пасля таго, як «Інтэрфакс» паведаміў аб гэтым, спаслаўшыся на мае словы, беларускаму апазіцыйнаму палітыку дазволілі падняцца на борт самалёта, і ён выляцеў ў Вашынгтон», - сказаў Л. Гозман

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках