25 красавiка 2024, Чацвер, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Эдуарда Лобава працягваецца ціск

6
На Эдуарда Лобава працягваецца ціск

Эдуард Лобаў, які знаходзіцца ў Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы», паведаміў, што ціск на яго пакуль спыніўся.

Пра гэта «Беларускаму партызану» распавяла ягоная маці Марыя Лобава.

Эдуард Лобаў размаўляў з маці ўсяго пяць хвілін, па заканчэнні якіх сталі чутныя вокрыкі «Час заканчваць».

«Сказаў, што ў яго ўсё нармальна. Я запыталася, ці працягваюць яго ўгаворваць падпісаць прашэнне аб памілаванні. Ён паведаміў, што пакуль ціск спыніўся. Я спытала пра харчаванне. Эдуард сказаў, што з харчаваннем стала лепей, але папрасіў выслаць бандэроль з кілбасой і мясам», - сказала ў інтэрв'ю «Беларускаму партызану» Марыя Лобава.

Марыя не здзівілася, што ейнага сына не памілавалі:

«Яго са Зміцерам Дашкевічам затрымалі 18 снежня, а памілаваныя людзі, як сказана ў дакуменце, за падзеі 19 снежня», - сказала Марыя.

Марыя паведаміла сыну, што праз тыдзень прывязе да яго адваката. Яна спадзяецца, што адвакат даведаецца, як на самой справе справы ў Эдуарда, бо сумняецца, што ён змог сказаць усё, што хацеў.

Нагадаем, што маладафронтаўцы Эдуард Лобаў і Зміцер Дашкевіч былі затрыманыя 18 снежня за «асабліва злоснае хуліганства» (збіццё двух чалавек). Прадстаўнікамі апазіцыі і праваабаронцамі дзеянні супраць іх расцэненыя як прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта. Эдуард Лобаў быў прысуджаны да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Зміцер Дашкевіч да двух гадоў калоніі агульнага рэжыма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках