26 красавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ДВП Ірыне Халіп паведамілі, што Саннікаў «ў дарозе»

21
У ДВП Ірыне Халіп паведамілі, што Саннікаў «ў дарозе»

Сёння жонка кандыдата на пасаду прэзідэнта, палітвязня Андрэя Саннікава Ірына Халіп наведала Дэпартамент выканання пакаранняў.

Яна хацела даведацца, што паслужыла прычынай пераводу мужа з Наваполацкай калоніі ў Бабруйск.

На пытанне, дзе зараз знаходзіцца Андрэй Саннікаў, у дэпартаменце паведамілі коратка: «У дарозе».

«Са мной размаўляў падпалкоўнік Ігар Котаў, намеснік начальніка аднаго з аддзелаў. Доўга мне казалі, што нічога не могуць сказаць, бо рашэнне прымалася кіраўніцтвам. Тым не менш, пасля тэлефанавання да гэтага кіраўніцтва, Котаў паведаміў, што перавод адбыўся «у сувязі са шматлікімі крытычнымі публікацыямі аб экалагічнай сітуацыі ў Наваполацкай калоніі», - кажа Ірына Халіп.

Журналістка задаецца пытаннем, калі ДВП прызнае праблему, то чаму ў гэтай калоніі працягвае знаходзіцца 1500 чалавек?

«Чацвёртыя суткі Андрэй знаходзіцца ў дарозе, хоць адлегласць паміж дзвюма калоніямі 200 кіламетраў. Ніхто нічога не ведае пра ягоны лёс. Фактычна, ён знік! І абурае, што адказныя міліцэйскія чыны не адказваюць ні на адно пытанне», - сказала Ірына Халіп.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках