ТБ забаранілі паказваць працэс па справе выбуху ў менскім метро
25- 23.09.2011, 14:07
Аляксандр Федарцоў, які старшынюе на судзе па справе аб тэракце ў менскім метро, папярэдзіў СМІ, якія паказалі напярэдадні відэа допыту ключавой сведкі Яны Пачыцкай.
«Мне паведамляюць, што ўчора з'явіліся нейкія кадры з залы суду, у прэсу сталі трапляць кадры відэаздымкі. Я нагадваю: фота- і відэаздымка ў зале суда забароненыя», - сказаў у пятніцу А. Федарцоў і падкрэсліў, што парушальнікаў надалей будуць караць, перадае interfax.by.
У чацвер у вячэрніх навінах па некалькіх тэлеканалах быў паказаны фрагмент допыту Я. Пачыцкай, асноўнай сведкі ў справе аб тэракце ў менскім метро. Мяркуючы па якасці відэа, здымка вялася непрафесійнай або ўтоенай камерай з левага балкона ў зале суда.