13 лiстапада 2026, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму пагрозы Лукашэнкі не прымусяць беларусаў лепш працаваць

Чаму пагрозы Лукашэнкі не прымусяць беларусаў лепш працаваць
Фота: Reuters

Генадзь Фядыніч расказаў пра галоўную праблему дзяржаўных прадпрыемстваў.

Падчас нядаўняга наведвання «Белкамунмаша» Лукашэнка абурыўся «разхлябанасцю» на прадпрыемстве. Ён абвінаваціў рабочых у парушэнні працоўнай дысцыпліны і пагражаў адпраўляць вінаватых у армію.

Ці сапраўды на дзяржаўных прадпрыемствах пакутуе працоўная дысцыпліна, ці Лукашэнка проста шукае вінаватых у праблемах эканомікі?

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org распавёў былы палітвязень і прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч:

— Ведаеце, нюансы ёсць на кожным прадпрыемстве. Але галоўнае, што Лукашэнка кажа агульнымі фразамі і не прыводзіць ніякай канкрэтыкі. Калі ёсць канкрэтныя факты, пра іх павінны ведаць работнікі заводаў і фабрык. Такія рэчы могуць мець месца, і іх трэба выпраўляць.

Аднак ні па «Белкамунмашу», ні па іншых прадпрыемствах ніякай канкрэтыкі няма. Ёсць толькі агульныя фразы пра тое, што, маўляў, усё пад кантролем. Прадукцыйнасць працы і працоўная дысцыпліна наўпрост залежаць ад матывацыі да працы. Калі ёсць нармальны заробак і матывацыя, чалавек будзе цаніць сваё працоўнае месца, бо яму трэба жыць, карміць сям'ю і дзяцей.

Улада даўно павінна была падумаць пра тое, каб скараціць лішнія выдаткі і кіраўнічы апарат, а работнікам забяспечыць годны заробак. Цяпер цэны, хочаш не хочаш, растуць, у тым ліку на паслугі. Людзі гэта выдатна разумеюць. У першую чаргу яны думаюць пра тое, як выжываць ад заробку да заробку, а не пра прадпрыемства. Таму тут трэба кардынальна змяняць сістэму кіравання. Я маю на ўвазе і калгасы, і прамысловыя прадпрыемствы. Калі б прадпрыемствам займаўся ягоны ўласнік, сітуацыя была б зусім іншай. Галоўнае — даць яму магчымасці і свабоду. Тады не будуць парушацца ні закон, ні ўмовы працы людзей.

На жаль, цяперашняя ўлада не толькі не можа і не хоча гэтага зрабіць. Яна на гэта не здольная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲