1 траўня 2024, Серада, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адзначае дзень абаронцаў Свабоды (Фота, відэа)

13

Беларускія ўлады тым часам адмаўляюцца выдаць Літве абвінавачванага ў ваенных злачынствах генерала.

13 студзеня ў Літве шануюць памяць мірных людзей, якія загінулі ў 1991 годзе, калі савецкія войскі спрабавалі скінуць законную ўладу ў Літве, пасля таго як Вярхоўны Савет Літвы абвясціў незалежнасць краіны.

Тады ў Вільні загінулі 14 чалавек, у тым ліку 18-гадовая дзяўчына, і тысячы пацярпелі падчас штурму савецкімі войскамі тэлевежы і будынку Літоўскага радыё і тэлебачання.

Гэтыя будынкі савецкім вайскоўцам атрымалася тады захапіць, але каля Сейма - тады будынку Вярхоўнага Савета Літвы - танкі і вайскоўцаў спыніў шматтысячны натоўп бяззбройных людзей, якія стаялі на моцным марозе дзень і ноч. Іхняй адзінай зброяй была песня, таму і з'явілася назва «пяючая рэвалюцыя».

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, Беларусь дагэтуль адмаўляецца выдаваць Літве генерала Уладзіміра Усхопчыка, які з'яўляецца абвінавачваным па справе аб антыдзяржаўным перавароце 13 студзеня 1991 года. Пачынаючы з 1992 года, супрацоўнікі пракуратуры Літвы рэгулярна патрабавалі ў беларускіх уладаў выдачы Усхопчыка. Але замест таго, каб выдаць абвінавачанага уладам той краіны, на тэрыторыі якой ён абвінавачваецца ў здзяйсненні шматлікіх (у тым ліку цяжкіх) злачынстваў, Аляксандр Лукашэнка ў маі 2000 года прызначыў Усхопчыка намеснікам міністра абароны. 23 лютым 2004 ён узнагародзіў генерал-лейтэнанта ордэнам «За службу Радзіме» 1 ступені.

Шматтысячны мітынг каля сценаў парламента пасля захопу савецкімі войскамі Віленскага тэлецэнтра 14 студзеня 1991 года. Падчас аперацыі ў ноч з 13 на 14 студзеня 1991 года загінулі трынаццаць мірных жыхароў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках