9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча збіраюцца перавесці ў турму

4
Мікалая Аўтуховіча збіраюцца перавесці ў турму

На 17 студзеня ў выпраўленчай калоніі № 5 у Івацэвічах прызначанае судовае пасяджэнне па змене рэжыму ўтрымання Мікалая Аўтуховіча на турэмны.

Аб гэтым паведаміў былы адвакат палітвязня Павел Сапелка.

У мінулую сераду, 4 студзеня, Аўтуховіча нечакана выклікалі ў адміністрацыю калоніі і паставілі перад фактам, што будзе разглядацца пытанне аб змяненні ягоным рэжыме ўтрымання. Ён запярэчыў супраць слуханняў без прысутнасці адваката, таму судовае паседжанне было прызначанае на 17 студзеня.

Варта адзначыць, што калі новая адвакатка наведвала Аўтуховіча 30 снежня, ніякіх звестак адносна суда ёй не паступала.

Павал Сапелка таксама распавёў, што пасля чарговага інцыдэнту з былым падабаронным ён звярнуўся ў грамадскую назіральную камісію пры галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Перад камісіяй ён ставіў пытанне аб захаванні законнасці ў калоніі, паколькі менавіта на такія камісіі ўскладзеная функцыя грамадскага кантролю за ўстановамі, якія ажыццяўляюць пакаранне. Старшыня назіральнай камісіі Істомава ў адказ паведаміла, што «камісія не надзеленая правам праверкі выканання службовымі асобамі выпраўленчых устаноў дзеючага заканадаўства пры выкананні пакаранняў».

«Такі адказ з'яўляецца яркай ілюстрацыяй стану грамадскага кантролю за месцамі пазбаўлення волі ў Рэспубліцы Беларусь, які, як бачым, існуе толькі фармальна. На самой справе, нягледзячы на ​​жорсткую крытыку праваабаронцаў, не прадпрымаецца ніякіх намаганняў па паляпшэнні становішча зняволеных», - адзначае Павел Сапелка.

Ягоны зварот камісія перанакіравала на разгляд у пракуратуру Івацэвіцкага раёна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках