30 красавiка 2024, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змятаюць валюту з абменнікаў

95
Беларусы змятаюць валюту з абменнікаў

Ажыятажны попыт на валюту пачаўся ў канцы жніўня, прызналася кіраўнік Нацбанка.

Пра гэта заявіла сёння кіраўнік Нацбанка РБ Надзея Ермакова, набраўшыся смеласці сказаць праўду аб сітуацыі на рынку.

«З канца жніўня па цяперашні час на біржу было накіравана больш за Br8 трлн для куплі валюты», - паведаміла сёння Ермакова, якую цытуе АФН.

Фактычна, яна пацвердзіла, што за паўтара месяца насельніцтва і юрыдычныя асобы скупілі каля 1 млрд. даляраў.

«Кампаніі датэрмінова пагашаюць валютныя крэдыты, прадпрыемствы не прадаюць валюту, акрамя абавязковага продажу, насельніцтва пераводзіць рублёвыя дэпазіты ў валютныя», - пацвердзіла кіраўнік НБ РБ высокія дэвальвацыйныя чаканні.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках