28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь толькі 6 кастрычніка спыніла экспарт «растваральнікаў»

42
Беларусь толькі 6 кастрычніка спыніла экспарт «растваральнікаў»

Пра гэта заявіла Мінэнерга Расеі.

Беларусь з 6 кастрычніка спыніла экспарт растваральнікаў, паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Фёдараў, перадае «Інтэрфакс».

«Па факце з 6 кастрычніка экспарт растваральнікаў з Беларусі не адбываецца, мяжа закрытая», - сказаў ён.

«Баланс зваротнай пастаўкі ў Расею не выконваецца, гэта факт», - дадаў Фёдараў.

Ён падкрэсліў, што Мінэнерга разлічвае на істотнае павелічэнне патоку нафтапрадуктаў з Беларусі на расейскі рынак у наступным годзе.

Згодна з энергетычным балансам Расеі і Беларусі, РФ павінна пастаўляць у гэтую краіну 21,5 млн тон нафты. У адказ Беларусь павінна накіроўваць у Расею каля 5,8 млн тон нафтапрадуктаў.

Аднак у канцы лета - пачатку восені паміж краінамі пачаліся нязгоды. Расейскі бок лічыў, што Беларусь, павялічыўшы закупкі расейскай нафты, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў. Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага Саюза роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. Падобная схема прыводзіла да істотных страт расейскага бюджэту, якія толькі ў 2012 годзе могуць дасягнуць $2 млрд. Пры гэтым, па дадзеных расейскага боку, Беларусь паставіла ў РФ з пачатку года толькі 100 тыс. тон нафтапрадуктаў.

Расея выступіла на ўзроўні Мытнага саюза з прапановай зраўнаваць пошліны на бензін і растваральнікі. Акрамя таго, у IV квартале РФ стала скарачаць у Беларусь пастаўкі нафты. Па дадзеных «Транснафты», у кастрычніку-снежні гэтага года з Расеі ў Беларусь будзе пастаўлена 4 млн тон расейскай нафты, што на 1,3 млн тон менш у параўнанні з мінулым кварталам.

У той жа час Расея зацікаўлена ў атрыманні беларускіх нафтапрадуктаў, так як у будучыні гэта дазволіць павялічыць на расейскім унутраным рынку аб'ём абароту паліва еўра-3, 4.

Беларускія чыноўнікі сцвярджалі, што экспарт растваральнікаў быў спынены яшчэ ўлетку 2012 года.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках