3 траўня 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гаазе адкрываецца трыбунал па Іране

20
У Гаазе адкрываецца трыбунал па Іране

Трыбунал будзе вывучаць доказы таемных пакаранняў смерцю амаль 20 тысяч палітычных зняволеных у краіне ў 1980-х гадах.

Пры гэтым, па словах праваабаронцаў-ініцыятараў стварэння трыбунала, у яго не будзе юрыдычнай сілы, але яны спадзяюцца аказаць уплыў з пункту гледжання маральных нормаў, паведамляе ВВС.

Яны абвінавачваюць іранскі рэжым у выкраданні дысідэнтаў пад покрывам ночы, прымяненні жорсткіх катаванняў і масавых пакараннях смерцю праз павешанне ці расстрэл.

Мэта трыбунала - пераканаць афіцыйныя органы прыцягнуць да адказнасці асоб, якія стаяць за гэтымі забойствамі.

Пасля таго, як ААН заклікала да перамір'я ў 1988 годзе, якое паклала канец вайне паміж Іранам і Іракам, духоўны лідэр аятола Хаменэі стварыў так званыя «камітэты смерці», якія мелі права караць смерцю любога богаборцу.

Іран адмаўляе, што парушаў якія-небудзь міжнародныя законы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках