28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка скардзіцца ў пракуратуру на акруговы выбаркам

Журналістка скардзіцца ў пракуратуру на акруговы выбаркам

Між тым, акруговую выбарчую камісію афіцыйна расфармавалі, а зарэгістраваную скаргу ад незалежнай журналісткі пакінулі без адказу.

Фотакарэспандэнт газеты «Брестский курьер» Мілана Харытонава падала заяву да кіраўніцтва Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 яшчэ 20 верасня. Незалежную журналістку не задаволіла тое, што падчас датэрміновага галасавання ёй перашкодзілі выконваць прафесійныя абавязкі. На выбарчым участку № 44 ёй забаранілі запісваць інтэрв'ю з адным з выбаршчыкаў. Свае дзеянні прадстаўнікі камісіі патлумачылі тым, што нібыта фатограф павінен займацца толькі здымкамі і ў ніякім разе не запісваць людзей на дыктафон.

Амаль праз месяц Харытонава даведалася, што акруговая камісія прыпыніла сваё існаванне 18 кастрычніка. Адказ на яе скаргу так і не быў атрыманы:

- Я лічу: тое, што акруговая камісія пакінула мяне без адказу - гэта не нейкая памылка, а зроблена было наўмысна. Мне вядома, што іншым маім калегам яны адказвалі. У маім выпадку яны чакалі-чакалі, пакуль не выйшлі ўсе тэрміны і іх расфармавалі. І што атрымліваецца? Цяпер яны мне адказаць не могуць! Парушылі закон «Аб звароце грамадзян» і мае правы на атрыманне інфармацыі і будуць далей спрабаваць ад гэтага сысці.

Цяпер даць прававую ацэнку дзеянням старшыні акруговай камісіі журналістка патрабуе ў брэсцкай пракуратуры, перадае «Еўрарадыё».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках