25 красавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіча ізалююць у турме

4
Аўтуховіча ізалююць у турме

Да палітвязня не даходзіць пошта.

Таварыш па перапісцы і па Афганістане Аляксандр Сахарук баіцца, што да Аўтуховіча не даходзіць пошта. Пра гэта ён распавёў у каментарах «Еўрарадыё»:

«На апошнія два лісты адказу няма. Заказны ліст паслаў з паведамленнем і буду чакаць, што з гэтага выйдзе. Ён у Афганістане служыў і я. Калі пачалі перапісвацца, аказалася, што перасякаліся, ведаем адны і тыя ж гарады і нават кішлак... Таму лічу яго сваім баявым сябрам і хачу падтрымаць чым магу, ды вось, не атрымліваецца...»

Інфармацыя пра тое, што Аўтуховічу не аддаюць пошту, ужо пратачылася на волю. Па крайняй меры, пра гэта паведаміў сайт palitviazni.info.

Нагадаем, у 2010 годзе ваўкавыскі прадпрымальнік атрымаў прысуд - 5 гадоў і 2 месяцы зняволення. Яго абвінавацілі ў незаконным звароце са зброяй, таму што ў сейфе знайшлі 5 паляўнічых патронаў. Зараз Аўтуховіч адбывае тэрмін у гродзенскай крытай турме. Сюды яго перавялі як злоснага парушальніка з Івацэвіцкай калоніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках