27 красавiка 2024, Субота, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Важней за ўсё - рухацца наперад

17
Вікторыя Азаранка: Важней за ўсё - рухацца наперад

Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка распавяла аб сваім трэнеры і аб падрыхтоўцы да наступнага сезону.

Словы Азаранка прыводзіць «Спорт-Экспресс».

- Вера Званарова да гэтага часу з вялікай цеплынёй адклікаецца аб вашым цяперашнім трэнеры Сэме Сюміке і, здаецца, шкадуе аб тым, што расталася з ім перад пачаткам сезона-2010. Якая заслуга Сюміка ў вашым цяперашнім поспеху?

- Яго ролю немагчыма пераацаніць. Сэм для мяне не толькі самы лепшы трэнер, але яшчэ і настаўнік у поўным сэнсе слова, чалавек, які ўмее выслухаць і даць параду ў цяжкую хвіліну. Мы з ім вельмі розныя людзі, але затое добра дапаўняем адзін аднаго. І ў нас адна мэта.

- Што ў ім ёсць такога, чаго няма ў іншых тэнісных трэнерах?

- Падчас працы з Сэмам я змянілася не толькі як гулец, але і як асоба. Ён дапамог мне знайсці сябе. Ахарактарызаваць яго некалькімі словамі вельмі цяжка. Напэўна, самая каштоўная рыса характару Сэма складаецца ў тым, што ён заўсёды кажа праўду, якой бы непрыемнай яна ні была. У мяне, дарэчы, таксама ёсць гэта якасць, прычым, не буду хаваць, часам яна не толькі дапамагае, але і перашкаджае.

- А ў астатнім вы розныя?

- Вядома. Я эмацыйная, а Сэм ў параўнанні са мною куды больш спакойны чалавек. Але ён разумее, што значыць быць 23-гадовай дзяўчынай, якая валодае такімі шырокімі магчымасцямі, як у мяне. У гэтым і заключаецца яго мудрасць.

- Вы адчуваеце, як пасталелі за апошнія паўтара года?

- Так. Часам нават думаю, што мне ўжо не 23 года, а ўсе 35. Бачыце, тэніснае жыццё прымушае сталець нашмат хутчэй, чым часам гэтага хочацца. Людзі, якія не вельмі добра ведаюць мяне, часам проста не вераць, што я на самой справе яшчэ такая маладая.

- Наколькі моцна будзе адрознівацца ваша падрыхтоўка да наступнага сезону ў параўнанні з леташняй? Будуць нейкія сур'ёзныя змены?

- Мы з Сэмам абавязкова возьмем з сабой усё тое станоўчае, чаго ўдалося дамагчыся ў гэтым годзе, і паспрабуем дадаць нешта новае. Важней за ўсё ў нашай справе - не стаяць на месцы, а рухацца наперад, аднак глабальна ў маёй падрыхтоўцы наўрад ці нешта зменіцца. Лічу, што на такім высокім узроўні ўсё ўжо залежыць ад дэталяў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках