28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла «спіс Магніцкага»  

23
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла «спіс Магніцкага»  

Дакумент прыняты разам са скасаваннем папраўкі Джэксана-Вэніка.

Аналагічны законапраект разглядаецца цяпер у Сенаце, яго прымуць да калядных вакацый, паведамляе «Голос Америки».

Дакумент прадугледжвае візавыя санкцыі да расейскіх службоўцаў, што маюць дачыненне да смерці юрыста Сяргея Магніцкага.

Адначасова амерыканскія заканадаўцы пастанавілі скасаваць папраўку, якая абмяжоўвала Штаты ў гандлі з Расеяй.

Яе скасаванне стала неабходным пасля таго, як Расея ўступіла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (гэта адбылося 22 жніўня). Раней на гандаль паміж дзвюма дзяржавамі ўплывала прынятая ў 1974 годзе папраўка Джэксана-Вэніка, якая рэгулюе гандлёвы статус у адпаведнасці з тым, як дзяржавай-партнёркай ЗША захоўваюцца правы чалавека. Пасля 1991 году папраўка дэ-факта не ўплывала на амерыканска-расейскія гандлёвыя сувязі (штогод прэзідэнт ЗША адмысловым указам прыпыняў яе дзеянне), але яна заставалася важным знакам «халоднай вайны».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках