26 красавiка 2024, Пятніца, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Маштабы супрацоўніцтва ФРГ з Менскам былі пераменшаныя

44
Der Spiegel: Маштабы супрацоўніцтва ФРГ з Менскам былі пераменшаныя

У скандале аб супрацоўніцтве паміж нямецкай паліцыяй і беларускімі спецслужбамі з'явіліся новыя дэталі.

Аказваецца, маштабы супрацоўніцтва былі пераменшаны, піша нямецкае выданне Der Spiegel (пераклад - inopressa.ru).

Як вынікае з дакумента міністэрства ўнутраных спраў Германіі, прадастаўленага па запыце, нямецкае антытэрарыстычнае падраздзяленне GSG9 вучыць беларускіх памежнікаў. Акрамя таго, супрацоўнікі нямецкай паліцыі праводзілі сваім беларускім калегам семінары, на якіх распавядалася пра метады барацьбы з незаконнай міграцыяй і падробкай дакументаў.

Выданне адзначае, што за перыяд з 2008 па 2011 год было праведзена 22 такіх мерапрыемствы, прычым апошняе было прызначана на кастрычнік 2011 года. Кошт навучання ацэньваецца ў 65 тыс. еўра.

Такім чынам, нягледзячы на жорсткія міжнародныя санкцыі, уведзеныя Еўрапейскім звязам супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, нямецкія праваахоўнікі аказвалі падтрымку менскай міліцыі, якая ўдзельнічала ў падаўленні дэманстрацый пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў. Тады было затрымана больш за 700 чалавек, а за кратамі апынуліся практычна ўсе апазіцыянеры, якія збіраліся выстаўляць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта.

Нагадаем, 24 жніўня гэтага года прэс-сакратар урада ФРГ Штэффэн Зайберт заявіў, што доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Беларуссю мела тады «дапушчальныя падставы». Паводле яго слоў, у сваіх дзеяннях нямецкая паліцыя, «наколькі гэта магчыма», заўсёды імкнецца да зняцця напружанасці і негвалтоўных метадаў.

Прадстаўнік МУС Германіі заявіў у інтэрв'ю Der Spiegel, што з 1 студзеня 2007 года па 25 лістапада 2010 года ў ходзе пяці мерапрыемстваў было навучана ў агульнай колькасці 77 супрацоўнікаў памежнай службы і 16 супрацоўнікаў службаў бяспекі з Беларусі. Падрыхтоўка мела мэтай павысіць узровень беларускіх калег да стандартаў Еўразвяза.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках