Навошта Лукашэнку залаты ўнітаз?
93- 20.11.2012, 9:41
На дзіўныя густы кіраўніка паўплывалі дзіцячыя комплексы і траўмы.
Такую версію высказвае рэпер Vincent у новым выпуску сатырычнай перадачы «Цырк за дротам» на «Радыё Свабода».
Гаворка ў кліпе ідзе пра самалёт Боінг-767, які раней належаў кіраўніку Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву і быў набыты беларускім дыктатарам не менш чым за 124 мільёны даляраў. У ім ёсць шырокія белыя скураныя сядзенні і канапы, драўляная абшыўка, залатыя шторы, а ў душавой выкарыстаныя каштоўныя металы і камяні.