24 красавiка 2024, Серада, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЭК зменшыла для Беларусі квоту на імпарт свініны

23
ЕЭК зменшыла для Беларусі квоту на імпарт свініны

Еўразійская эканамічная камісія ўхваліла квоты на імпарт мяса ў краіны Мытнага звязу ў 2013 годзе, скараціўшы заяўкі Беларусі: на свініну да 60 тысяч тон з 90 тысяч тон, і да нуля - на ялавічыну.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр гандлю ЕЭК Андрэй Слепнеў, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

«Першапачаткова заяўкі, якія зрабілі стораны, перш за ўсё беларуская старана, выходзілі за рамкі, якія прадугледжаныя нашай дамовай (у рамках СГА - рэд.) пра механізмы і параметры размеркавання тарыфных квот», - сказаў Слепнеў у канцы паседжання калегіі ЕЭК, дзе разглядалася гэтае пытанне.

«У выніку кансультацый пастаўкі для Беларусі будуць на ўзроўні гэтага года», - паведаміў ён.

Як адзначыў Слепнеў, нягледзячы на тое, што Беларусь атрымлівае імпартную свініну паводле квоты, значны аб'ём гатовай прадукцыі пастаўляецца на рынак Мытнага звязу, што выклікае пытанні не толькі пра павелічэнне, але і пра захаванне гэтай квоты з улікам таго, што Расея ў рамках СГА ўзяла абавязанне павялічыць пастаўкі імпартнай свініны супраць таго, што патрабуе галіна.

Акрамя таго, з ягоных слоў, была ўхвалена змена ў дамове Мытнага звязу пра размеркаванне тарыфных квот, дзе ўжываецца прынцып прапарцыйнасці пры размеркаванні квот на імпарт мяса. Такім чынам, неўзабаве, са слоў Слепнева, стораны адыдуць ад прапарцыйнага размеркавання, а будуць улічваць толькі розніцу паміж вытворчасцю і спажываннем мяса ў кожнай краіне.

Такім чынам, на 2013 год квота на імпарт ялавічыны для Расіі складае 570 тысяч тон, свініны - 430 тысяч тон, птушкі - 364 тысячы тон. Казахстану выдадзеная квота на ялавічыну ў аб'ёме 15,4 тысячы тон, на свініну - 9,7 тысячы тон, на птушку - 100 тысяч тон. Для Беларусі квота на наступны год складзе 47,2 тысячы тон свініны, плюс дадаткова 13 тысяч тон пасля змены дамовы і адыходу ад прапарцыйнага размеркавання квот, квота на мяса птушкі механічнай абрэзкі - 10,9 тысячы тон.

«Пастанова ўвойдзе ў дзеянне праз 30 дзён, 20 снежня, таму за астатнія дні (да канца года - рэд.) урады павінны размеркаваць паміж гульцамі (квоты - рэд.) і працаваць з разуменнем таго, што квота на свініну будзе павялічаная на 13 тысяч тон паводле вынікаў гэтай працэдуры карэктавання дамовы», - паведаміў Слепнеў.

У 2012 годзе квота на імпарт свініны і свінога трымінга ў Расею склала 430 тысяч тон. Квота на пастаўкі мяса курэй была зацверджана ў аб'ёме 250 тысяч тон, на імпарт замарожанага курынага фаршу - 70 тысяч тон, замарожанага фаршу індычкі - 10 тысяч тон. Квота на імпарт у 2012 году ахалоджанай ялавічыны склала 30 тысяч тон, замарожанай - 530 тысяч тон, як і ў 2011 годзе.

Для Беларусі квоты на імпарт ахалоджанай і замарожанай ялавічыны ў 2012 годзе складалі па 2,5 тысячы тон, свініны - 60 тысяч тон (улічваючы трымінг), птушкі - 15 тысяч тон.

Квота на ўвоз у Казахстан ахалоджанай ялавічыны была зацверджаная ў памеры 0,02 тысячы тон, замарожанай - 13,9 тысячы тон. На свініну квота склала 9,4 тысячы тон, мяса птушкі - 110 тысяч тон.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках