28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Velcom падвысіў тарыфы

72
Velcom падвысіў тарыфы

ЗП «Вэлком» падвысіла з 25 лістапада тарыфы на паслугі сувязі.

Кошты для абанентаў сотавага аператара ўзняліся ў сярэднім на 8%. Падаражэлі тэлефаеаванні, абаненцкая плата на галасавых тарыфных планах і SMS. Падвышэнне коштаў таксама закранула выходныя міжнародныя тэлефанаванні і дадатковыя паслугі. Падвысіліся і тарыфы на паслугі, якія выконваюцца праз кантэнт-правайдэраў з дапамогай адпраўкі SMS, MMS, USSD-запытаў і выклікаў на кароткія нумары, паведамляе БелТА.

Без змен засталіся сумы штомесячных выплат за абсталяванне, набытае раней у растэрміноўку, а таксама тарыфы на мабільны Інтэрнэт (абаненцкая плата і кошт трафіку).

Мабільны аператар velcom у гэтым годзе ўжо падвышаў тарыфы. З 1 жніўня кошты ягоных паслуг у сярэднім выраслі на 7-9%. У прыватнасці, кошт выходных міжнародных тэлефанаванняў падвысіўся на 12%.

Аператар velcom быў створаны ў ліпені 1998 года як супольнае беларуска-кіпрскае ТАА «Мабільная лічбавая сувязь». 22 жніўні 2007 года аператар змяніў юрыдычнае найменне на «Замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства выканання паслуг «Мабільная лічбавая сувязь» пасля набыцця кіпрскай SB Telecom Ltd. дзяржаўнай дзелі ў аператару. У кастрычніку таго ж года Telekom Austria Group абвесціла пра дасягненне пагаднення аб куплі 70% кіпрскай SB Telecom Ltd. прыкладна за 730 млн. еўра. Пакупніком выступіла Mobilkom Austria - філія мабільнай сувязі Telekom Austria. 15 траўня 2008 года аператар змяніў назву на ЗП "Вэлком". У кастрычніку 2010 года Telekom Austria Group выкупіла астатнія 30% беларускага мабільнага аператара.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках