28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчавыя рынкі трапяць пад забарону

102
Рэчавыя рынкі трапяць пад забарону

Чыноўнікі хочуць забараніць продаж адзення на адкрытых рынках.

У Магілёве могуць забараніць продаж адзення і абутку на адкрытых рынках. Калі рашэнне будзе прынята, не выключана, што на такі крок пойдуць і ў іншых гарадах краіны, піша «Народная газета».

Упраўленне гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама выступіла з ініцыятывай рэфармаваць сістэму рынкаў. Асноўная прапанова - гэта перанос гандлю адзеннем і абуткам ў крытыя гандлёвыя цэнтры. На адкрытых рэчавых рынках будуць прадавацца толькі рэчы, якія былі ва ўжыванні, прадукцыя рамеснікаў.

Зараз аблвыканкам праводзіць збор меркаванняў. Да абмеркавання запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы. Выніковае рашэнне будзе прынятае не раней другой паловы наступнага года.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках