16 красавiка 2024, aўторак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Член калегіі ЕЭК: Мы «растваральнікамі» не займаемся

6
Член калегіі ЕЭК: Мы «растваральнікамі» не займаемся

Пра гэта заявіла журналістам у панядзелак у Менску член калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Таццяна Валавая.

«Наколькі я разумею, пытанне з растваральнікамі урэгуляванае ў двухбаковым фармаце і на ўзроўні інстытутаў аб'яднання не выклікае пытанняў», - сказала Таццяна Валавая.

Яна ўдакладніла, што «камісія ЕЭК гэтым пытаннем не займаецца». Паводле яе слоў, увядзенне экспартных пошлін на тыя ці іншыя віды тавараў з'яўляецца правам Расейскай Федэрацыі, «калі яны палічаць гэта неабходным і калі гэта не будзе супярэчыць нормам СГА», перадае «Інтэрфакс».

Прадстаўнік ЕЭК мяркуе, што фактычны рээкспарт з тэрыторыі Беларусі нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, які выклікаў прэтэнзіі расейскіх уладаў, практычна ажыццяўляўся як беларускімі, так і расійскімі кампаніямі. «Бізнэс па абодва бакі мяжы пачаў працаваць (вырабляць і экспартаваць растваральнікі), калі пад выглядам растваральнікаў экспартаваліся нафтапрадукты», - сказала Таццяна Валавая. Яна лічыць, што гэта было звязана з недастатковай уніфікаванасцю экспартных пошлін у рамках Мытнага саюза.

Член калегіі ЕЭК патлумачыла, што ў «Мытным саюзе Беларусі і Расеі ёсць дамоўленасць, што калі Расея ўводзіць экспартныя пошліны і калі ажыццяўляецца рээкспарт з Беларусі, то пошліны пералічваюцца ў расейскі бюджэт». «На нафтапрадукты былі экспартныя пошліны, на растваральнікі - не былі», - патлумачыла Таццяна Валавая прычыны ўзнікнення «растваральнікавага» бізнесу.

Пры гэтым яна канстатавала, што Расея не ўводзіла экспартныя пошліны на растваральнікі і іншыя сублімаваныя прадукты, а Беларусь ужо не ажыццяўляе экспарт гэтых тавараў.

Як паведамлялася, у першым паўгоддзі 2012 года экспарт растваральнікаў з тэрыторыі Беларусі склаў каля $3 млрд і стаў адным з асноўных драйвераў эканамічнага росту і станоўчага сальда знешняга гандлю Беларусі. Улетку гэтага года кіраўніцтва ўрада РФ выказала заклапочанасць існаваннем дадзенага бізнесу, мяркуючы, што ён вядзе да страт расейскага бюджэту. Паводле ацэнкі расейскага боку, страты расейскага бюджэту ў сувязі з рээкспартам з тэрыторыі Беларусі расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў у гадавым вымярэнні прыводзяць да страт расейскага бюджэту на суму $1,5-2,5 млрд. У адпаведнасці з негалосным распараджэннем ўрада РФ, у Беларусь былі рэзка скарочаныя пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў, а беларускі бок заявіў, што па патрабаванні Масквы спыніў з пачатку жніўня экспарт растваральнікаў са сваёй тэрыторыі. Адмова ад гэтага бізнэсу выклікала запаволенне тэмпаў росту эканомікі Беларусі і рэзкае пагаршэнне сальда знешняга гандлю, якое з верасня перайшло ў вобласць адмоўных значэнняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках