26 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння могуць вызваліць Аляксандра Крутога

12
Сёння могуць вызваліць Аляксандра Крутога

Маскоўскі суд разгледзіць справу Аляксандра Крутога і павінен прыняць рашэнне, ці можна вызваліць яго ад прымусовага лячэння.

Праваабаронца Ганна Шапуцька кажа, што ён не атрымлівае ніякага лячэння, а проста знаходзіцца ў псіхіятрычным шпіталі, перадае «Радыё Свабода».

Сам Круты адказвае на званкі, але не мог доўга размаўляць з журналістам:

«Гэты суд - абсурд. Ніхто не можа мяне судзіць другі раз за адно і тое ж. Але сёння нешта вырашыцца. Я ў нармальных умовах знаходжуся, магло быць і горш. Але што такое псіхіятрыя, вам не расказаць. Гэта трэба самому тут пабываць».

Мікалай Бамбіза, сваяк Аляксандра Крутога, вельмі спадзяецца, што яго адпусцяць: «На жаль, у нашым кодэксе так напісана, што адным судом яго прызналі псіхічна неўраўнаважаным і прызначылі лячэнне. А цяпер вось патрэбны другі суд, каб яго выпусцілі. Але я вельмі спадзяюся, што адпусцяць. Ён ужо паўгода свае адбыў. І калі ўжо лекары далі заключэнне для суда, то можа яно і станоўчае».

Аляксандр Круты, які быў затрыманы падчас працэсу над Канавалавым і Кавалёвым, знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі ў «Навінках».

Дачка Аляксандра Інэса Крутая пацярпела ад выбуху ў метро. Круты ўдзельнічаў у працэсе Кавалёва-Канавалава як прадстаўнік пацярпелай, задаваў шмат пытанняў, але на шосты дзень пасля пачатку працэсу быў затрыманы.

22 верасня Аляксандр Федарцоў, які старшыняваў на працэсе Кавалёва і Канавалава, часткова зачытаў пастанову аб затрыманні Крутога:

«17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Менска, наўмысна здзейсніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і грэбаваннем да нормаў маралі(...) выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага лекара».

7 снежня 2011 года суддзя Маскоўскага раёна Аляксандр Кострыкаў на закрытым пасяджэнні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэнне.

«Калі б я заставаўся на працэсе, то даказаў бы, што Канавалаў і Кавалёў ні пры чым», - кажа Круты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках