26 красавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет бяспекі ААН экстрана скліканы з-за карэйскай ракеты

15
Савет бяспекі ААН экстрана скліканы з-за карэйскай ракеты

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў сваю незадаволенасць запускам КНДР ракеты далёкага дзеяння са спадарожнікам.

Як гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара, запуск ракеты стаў «правакацыйным актам» і «прамым парушэннем» адпаведных рэзалюцый Савета бяспекі ААН.

Гэты запуск можа мець негатыўныя наступствы, як для рэгіёну, так і для ўсяго свету, папярэдзіў Пан Гі Мун, паведамляе BBC.

Заява генеральнага сакратара была распаўсюджаная яго сакратаром Марцінам Несіркі.

Чакаецца, што сёння ўвечары адбудзецца экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН па пытанні аб пуску Паўночнай Карэяй балістычнай ракеты, ініцыятарамі якога сталі Японія і ЗША.

Нагадаем, КНДР здзейсніла запуск ракеты далёкага дзеянні ў 9:49 па мясцовым часе (3:49 па Менску) з касмадрома Сохэ.

Праз некаторы час камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі пацвердзіла з'яўленне на арбіце Зямлі штучнага паўночнакарэйскага спадарожніка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках