19 сакавiка 2024, aўторак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіцца расейская авіябаза?

248
У Беларусі з'явіцца расейская авіябаза?

Дамоўленасць пра гэта магла быць дасягнутая ўчора, на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін СНД у Маскве.

Аб гэтым паведамляе сайт «Военно-политическое обозрение» са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны.

Пасля завяршэння пасяджэння беларускі міністр абароны Юрый Жадобін заявіў, што Расея і Беларусь далей іншых краін Садружнасці прасунуліся ў пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сумеснай супрацьпаветранай абароны.

За дадзенай фразай, улічваючы высокі ўзровень узаемадзеяння паміж узброенымі сіламі і наяўнасць рэгіянальнай групоўкі, сапраўды могуць рушыць услед значныя крокі, у прыватнасці, размяшчэнне на тэрыторыі рэспублікі расейскай авіяцыйнай базы.

Нагадаем, усяго на пасяджэнні было разгледжана 26 пытанняў. Неабходнасць працягу супрацоўніцтва ў дадзеным фармаце і захавання балансу агульных і рэгіянальных нацыянальных інтарэсаў была пацверджаная ўсімі кіраўнікамі абаронных ведамстваў.

Быў таксама разгледжаны план сумесных мерапрыемстваў Аб'яднанай сістэмы СПА СНД у 2013 годзе на рэалізацыю якога было прынятае рашэнне выдаткаваць больш за 0,5 млрд рублёў.

У якасці такога мерапрыемства прыведзены прыклад арганізацыі правядзення ў 2013 годзе ў Расеі на палігоне Ашулук сумеснага вучэння з баявой стральбой «Баявая садружнасць - 2013». На ім мяркуецца адпрацоўка пытанняў узаемадзеяння і стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, удасканалення сістэмы кіравання і вядзення баявых дзеянняў пры адбіцці паветранага нападу.

Напісаць каментар 248

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках