29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі банк зачыняе рахункі беларускага «Трастбанка»?

5
Нямецкі банк зачыняе рахункі беларускага «Трастбанка»?

Банкаўскі канцэрн «Commerzbank» спыняе супрацоўніцтва з беларускім банкам.

Пра гэта паведамляе сайт infobank.by са спасылкай на пэўныя крыніцы.

Рахункі «Трастбанка» будуць зачыненыя з 1 лютага 2013 года. Беларускі банк быў абвешчаны пра гэта 20 снежня па сістэме SWIFT.

Пра прычыны такога рашэння пакуль дакладна невядома.

У «Трастбанку» сітуацыю не каментуюць. Прадстаўніцтва «Commerzbank» у Менску ад каментароў таксама ўстрымалася.

Нагадаем, раней «Трастбанк» неаднаразова трапляў у скандалы, звязаныя з абвінавачваннямі ў незаконным адмыванні грошай.

У 2004 годзе міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць «Інфабанку», абвінавачанага ЗША ў адмыванні грошай Садама Хусэйна.

З-за гэтага «Інфабанк» быў вымушаны памяняць назву на «Трастбанк», так як пацярпеў істотныя іміджавыя страты. У 2011 годзе была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да старшыні савета дырэктараў ЗАТ «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнага савета ЗАТ «Трастбанк» Віктара Шаўцова, якога падазравалі ў асабліва буйным крадзяжы. У траўні 2012 года «Трастбанк» і «Крэдэксбанк» уключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага акта ЗША, як установы, якія выклікаюць «першачарговую занепакоенасць з нагоды адмывання грошай».

Уключэнне ў гэты спіс дае права міністру фінансаў ЗША запатрабаваць ад Белага дома ўвядзення санкцый супраць названых устаноў.

«Commerzbank» - банкаўскі канцэрн Германіі. Заснаваны 26 лютага 1870 года. Праўленне - у Франкфурце-на-Майне. Актывы складаюць каля 600 мільярдаў еўра. 36 000 работнікаў абслугоўваюць каля 8 мільёнаў кліентаў у больш чым 40 краінах свету. «Commerzbank» з'яўляецца другім у Германіі па велічыні актываў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках