23 красавiка 2024, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзікунства

80
Дзікунства

Жанчыну з абмежаванымі разумовымі здольнасцямі выселілі на вуліцу ў мароз.

Наталлю Тарашкевіч выставілі на вуліцу «без надання месца жыхарства» 19 снежня ў мароз. Пастанову аб высяленні самотнай маладой жанчыны з абмежаванымі разумовымі здольнасцямі прыняў суд Маскоўскага раёна яшчэ 7 ліпеня гэтага года. Рэч у тым, што службовую кватэру, у якой жыла Тарашкевіч, атрымала ейная маці, што працавала ў ЖЭСе, піша TUT.BY.

Са слоў Наталлі, паведамленне аб высяленні яна не атрымлівала. Ды і на судзе 7 ліпеня, які прыняў такую пастанову, не была. Таму і абскарджваць яго не змагла. Падзеі сталіся для маладой жанчыны поўнай неспадеўкай. «Прыйшлі людзі і проста ўсё выкінулі на вуліцу - усе рэчы. Добра, што суседка з прычыны хваробы была дома - пакінула ёй лядоўню і тэлевізар», - кажа Наталля. Свяцільня, якую пакінулі на агульным калідорчыку, праз некаторы час знікла, сцвярджае яна.

У ЖРЭА Маскоўскага раёна, якое з'яўлялася пазоўнікам у справе аб высяленні, кажуць, што суседзі Наталлі скардзіліся на антысанітарыю, заўсёдныя прытоны. А інфармацыі аб тым, што ў Наталлі ёсць нейкія адхіленні ў разумовым развіцці, у спецыялістаў няма.

У Наталлі няма інваліднасці, на якую яна папросту не падавала. Хоць дыягназ пастаўлены, распавядаюць у «Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». «У Менскім гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры ейную картку знайшлі. Наталля і вучылася ў спецыяльнай школе», - кажа спецыялістка сацыяльнай работы грамадскага аб'яднання Ірына Логвін.

У Наталлі нікога са сваякоў няма. Пакуль часова яна жыве ў суседкі. А вызначыцца з месцам жыхарства дапамагае ёй Ірына, якая і распавяла гісторыю Наталлі Тарашкевіч. Цяпер жанчына ўладкоўваецца ў «Дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства» на Ваўпшасава ў Менску. Але быць там можна толькі ад аднаго месяца да года.

Майстар 70-га ЖЭСа, які быў на высяленні, распавёў TUT.BY, што дата высялення была вызначаная пастановай суда. Ім жа прызначанае высяленне «без надання месца жыхарства». Распараджэнне выносіць рэчы на вуліцу даў судовы выканаўца. «Я прывёў людзей, людзі вынеслі. Перад гэтым жанчыне далі магчымасць узяць патрэбнае», - адзначыў ён.

Чаму жанчына не атрымлівала паведамленне аб высяленні, распавялі судовыя выканаўцы. «Рэч у тым, што яна ў той час «бадзякавала». А калі мы прыйшлі, кватэра была апячатаная, а жанчына знаходзілася ў ёй», - адзначылі яны. «На падставе пастановы суда Маскоўскага раёна паступіў ліст да судовага выканання. Чаму жанчына не была на судзе, гэта ўжо не да нас пытанне», - дадалі судовыя выканаўцы. Яны рэкамендуюць Наталлі прыехаць у суд і азнаёміцца са справай.

Наталля адмаўляе, што не атрымлівала паведамленняў з прычыны таго, што не жыла дома: «Мне больш няма дзе быць. Дворнікі, суседзі бачылі, што жыла. Але я працую з 12 ночы да 12 дня, таму дома не начую». Наталля працуе мыйшчыцай посуду ў кавярні.

Спецыялісты грамадскага аб'яднання цяпер спрабуюць развязаць пытанне, як быць далей Наталлі. У аб'яднанні кажуць, што ў краіне няма суправаджэння людзей, падобных Наталлі. «Людзі з абмежаванымі разумовымі здольнасцямі, асабліва тыя, у каго няма блізкіх, маюць патрэбу ў комплекснай дапамозе і суправаджэнні, бо паддаюцца дурному ўплыву», - кажа Ірына Логвін, якая, разам з тым, адзначае, што «ніколі не бачыла жанчыну ў п'яным выглядзе».

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках