3 траўня 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфы на электраэнэргію для льготнікаў таксама падвысяцца

3
Тарыфы на электраэнэргію для льготнікаў таксама падвысяцца

З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі будуць на 5% і 35,4% падвышаныя тарыфы адпаведна на цеплавую энэргію і электраэнэргію для льготных катэгорый арганізацый.

Пастановы Мінэканомікі РБ № 120 і № 121 ад 27 снежня 2012 зарэгістраваныя ў нацыянальным рэестры прававых актаў.

Паводле льготных тарыфаў электраэнэргія адпускаецца арганізацыям аховы здароўя, рэлігійным арганізацыям, садовым таварыствам, дачным кааператывам, гаражным кааператывам, установам сацыяльнага абслугоўвання (дамам-інтэрнатам, дзіцячым вёскам) і г.д.

У выпадку наяўнасці ў грамадзян ва ўласнасці (карыстанні) аднаго або некалькіх жылых памяшканняў і адсутнасці ў іх (у адным з іх) зарэгістраваных на месцы жыхарства наймальніка, уласніка, сябра арганізацыі грамадзян-забудоўнікаў і (або) іх сямейнікаў; наяўнасці ў юрыдычнай асобы ва ўласнасці, бязвыплатным карыстанні, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні жылога памяшкання і адсутнасці дамовы найму гэтага жылога памяшкання; выкарыстання жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам для месцазнаходжання прыватнага ўнітарнага прадпрыемства тарыфы на цеплавую энергію падвышаюцца на 50%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках