19 сакавiка 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынік «прызнання» пад катаваннямі - 10 гадоў узмоцненага рэжыму

38
Вынік «прызнання» пад катаваннямі - 10 гадоў узмоцненага рэжыму

Менчука Паўла Плаксу прысудзілі да 10 гадоў узмоцненага рэжыму.

Мужчыну затрымалі толькі на падставе здагадкі аб тым, што ён мог быць непадалёк ад месца злачынства. У аддзяленні міліцыі ён «прызнаў віну і шчыра пакаяўся» ў крадзяжы і падпале. Па словах родных Паўла - у выніку катаванняў, перадае «Белсат».

Паўла Плаксу затрымалі 30 траўня. Па словах маці асуджанага, у Ленінскім РУУС следчыя не толькі збівалі яго, але і аказвалі псіхалагічны ціск, пагражаючы родным і блізкім. Пасля трох дзён катаванняў і збіванняў ён вымушаны быў падпісаць паперы, за што і трапіў на лаву падсудных.

Маці асуджанага расказала, што міліцыянты ўжывалі «бесчалавечныя» метады, нацягвалі Паўлу мяшок на галаву і збівалі з усёй сілы, клалі хлопца на жывот і скакалі на спіну і г.д. Родныя Плаксы паведамілі, што Павел неаднаразова губляў прытомнасць ў Ленінскім РУУС. Тройчы яму давялося выклікаць хуткую дапамогу. Звесткі аб збіцці ўскосна пацвердзілі і медыкі. Яны зафіксавалі пабоі на ўсім целе, у хлопца не функцыянавала рука, ён з цяжкасцю мог рухацца.

Што адбываецца ў Ленінскім РУУС?

Скаргі на катаванні і здзекі ў Ленінскім РУУС ва ўсе магчымыя інстанцыі накіраваў як сам абвінавачваны, так і яго сваякі. На збіццё міліцыянтамі з Ленінскага РУУС скардзіўся таксама вартаўнік Васіль Сарочык, з якога праваахоўнікі хацелі выбіць прызнанне ў крадзяжы.

Праваабаронцы адзначаюць, што менавіта Ленінскі РУУС мае дрэнную славу месца, дзе прымяняюцца катаванні.

«Да нядаўняга часу там было поўнае бязмежжа: мы ведаем гісторыю Паўла Плаксы, гісторыю Васіля Сарочыка. Мы маем інфармацыю аб яшчэ некалькіх эпізодах збівання людзей і адкрыцця крымінальных спраў. Людзі баяцца і не гатовыя сёння афішаваць гэтыя факты», - кажа Андрэй Бандарэнка, кіраўнік арганізацыі «Платформа», якая збірае інфармацыю аб катаваннях у беларускіх турмах і міліцэйскіх участках.

Суддзі, у сваю чаргу, заўважае Бандарэнка, вельмі рэдка прымаюць да ўвагі заявы падсудных аб тым, што іх прызнанні ў здзяйсненні злачынства былі атрыманыя ў выніку катаванняў.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце збіцця Васіля Сарочыка ў Ленінскім РУУС.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках