26 красавiка 2024, Пятніца, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Каменным Логу» чарга з 600 грузавікоў

12
У «Каменным Логу» чарга з 600 грузавікоў

Сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы застаецца напружанай.

У «Каменным логу» ў чарзе на выезд з Беларусі - уезд у Літву чакаюць каля 600 грузавікоў, паведамляе БелТА. Сітуацыю ўскладняе надвор'е. У Дзяржпамежкамітэце неаднаразова раілі кіроўцам вялікагрузных аўтамабіляў, тым, хто яшчэ можа скарэктаваць свой маршрут, выбіраць для выезду ў Літву іншыя калідоры - у пунктах пропуску «Прывалка», «Катлоўка» і «Беняконі» сітуацыя крыху лепшая.

5 снежня ў Літве былі затрыманыя 29 супрацоўнікаў мытні кантрольна-прапускнога пункта «Меднікі». Яны падазраюцца ў злоўжыванні службовым становішчам і хабарніцтве. Затрыманні прычыніліся да фактычнага спынення працы пункта пропуску, праз гэта на ўезд у Літву ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі фур.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках