«ШОС» ля Дома ўраду ў Менску (Фота)
98- 21.02.2012, 13:45
Актывісты руху «Змена» выйшлі на плошчу Незалежнасці распранутыя і ў масках.
Маладыя людзі ў масках сталі ля помніка Леніну ля Дому ўрада і расшпілілі палітоны. На грудзях у кожнага з дапамогай пфарбаванай у чорны колер малярнай стужкі было выкладзена па адной літары: «Ш», «О», «С».
Ні правадыр сусветнага пралетарыяту, ні міліцыя не паспелі зрэагаваць на гэтую «лятучую» - працягласцю хвіліны тры - акцыю. Пад смех выпадковых сведкаў гэтай «словатворчасці» маладыя людзі спусціліся ў метро, паведамляюць «Беларускія навіны».
«Змена» - моладзевае крыло кампаніі «Гавары праўду».

