19 траўня 2024, Нядзеля, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майра Мора пакінула офіс прадстаўніцтва ЕЗ (Фота)

18

Сёння, блізу 13.30 кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі ў Менску Майра Мора выйшла з офіса прадстаўніцтва.

На аўтамабілі «Вольва» з дыпламатычным нумарам яна з'ехала са стаянкі каля офіса. Абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва ЕЗ у Менску цяпер будзе выконваць Рудольф Рышар.

Журналісты адзначылі, што з сабою ў Майры Моры не было ніякага багажу, хоць 24 гадзіны, адведзеныя кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ для таго, каб пакінуць Менск мінаюць зусім хутка, піша «Народная воля».

Не выключана, што Мора накіравалася на сустрэчу з амбасадарамі краін Еўразвяза, якія на знак салідарнасці абвясцілі аб тым, што таксама пакінуць Беларусь услед за Майрай Мора і амбасадарам Польшчы Лешакам Шарэпкам, якіх вылалі з нашай краіны. У першай палове дня дыпламаты вялі кансультацыі з МЗС сваіх краін.

Як стала вядома у сустрэчы амбасадараў краін ЕЗ не прыме ўдзелу амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан - дыпламат зараз у адпачынку. Ягонае вяртанне ў Беларусь, пасля цяперашняга дыпламатычнага скандалу, мабыць, адкладаецца на нявызначаны тэрмін.

На дадзены момант вядома, што пакінуў будынак амбасады Польшчы і кіраўнік дыпмісіі Лешак Шарэпка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках