28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча забараніць украінскія сыры дзеля сяброўства з Расеяй

28
Лукашэнка хоча забараніць украінскія сыры дзеля сяброўства з Расеяй

Беларусь гатова ўслед за Расеяй ўвесці забарону на імпарт украінскіх сыроў, каб прадэманстраваць саюзніцкія адносіны з Расеяй.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю карэспандэнту Фінам FM выказаў дырэктар Міжнароднага інстытута палітычнай экспертызы Яўген Мінчанка.

«Той факт, што ўкраінскія сыры не заўсёды добрай якасці - гэта насамрэч так, хоць зразумела, што ў Лукашэнкі зараз вельмі складаная сітуацыя і важна дэманстраваць свае саюзніцкія адносіны з Расеяй, падтрымку яе ў тых ці іншых акцыях. Тым больш, што для яго гэта зусм не складана, - адзначыў эксперт. - У Беларусі няма праблем з малочнымі прадуктамі. Я асабіста, калі ёсць выбар, імкнуся браць беларускую малочную прадукцыю, таму што яна дастаткова якасная».

Нагадаем, учора першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец выступіла з заявай, што ў Беларусі ўслед за Расеяй могуць увесці забарону на імпарт украінскіх сыроў. На думку уладаў, краіна сваімі рэсурсамі ў стане задаволіць патрэбы насельніцтва ў гэтым прадукце.

Цікава, што менавіта Беларусь з'яўляецца лідэрам па імпарце сыроў у Расею (яе тавары займаюць каля 25% рынку), так што забарона на ўкраінскія сыры ў нашай краіне згуляе на руку беларускім вытворцам. Нагадаем, што ўкраінскія сыры займаюць 17% расейскага рынку сыроў.

Раней кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка заявіў аб тым, што ўжо на гэтым тыдні санітарная служба РФ забароніць ўвоз некаторых украінскіх сыроў з-за ўтрымання ў іх пальмавага алею.

Аналітык па спажывецкім сектары ВК Грандзіс Капітал Ксенія Аношына адзначыла, што «сам па сабе гэта алей не смяротны, але ягоны сабекошт на 30% ніжэйшы, чым сыроў з выкарыстаннем звычайнага малака». «За кошт гэтага адбываецца патанненне вытворчасці, і сыр на прылаўку з Украіны можа каштаваць танней, чым аналагічны гатунак, выраблены ў Расеі», - сказала аналітык.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках