6 траўня 2024, панядзелак, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місія МВФ будзе працаваць у Менску з 22 лютага

8
Місія МВФ будзе працаваць у Менску з 22 лютага

Традыцыйная аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Менску з 22 лютага па 6 сакавіка.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

«Аглядная місія будзе працаваць з 22 лютага па 6 сакавіка ў межах артыкула IV статута МВФ, гэта значыць адбудзецца традыцыйны штогадовы агляд сітуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах-сябрахх МВФ. Акрамя таго, місія правядзе другі постпраграмны маніторынг», - сказала Н.Калядзіна.

Узначаліць місію Крыс Джарвіс.

Раней яна паведамляла, што місія правядзе рэвізію макрапрагноза для Беларусі на 2012 год і на сярэднетэрміновую перспектыву, з улікам чаканага запаволення тэмпаў росту глабальнай эканомікі, у тым ліку і эканомікі Расеі. «З іншага боку, Беларусь атрымала новыя прэферэнцыі пры імпарце расейскіх энерганосьбітаў, і гэта можа аказаць стымулюючы ўплыў на дынаміку яе ВУП», - адзначыла Н. Калядзіна.

Як паведамлялася, са студзеня 2009 года па красавік 2010 года беларускія ўлады рэалізавалі праграму МВФ stand-by, якая была падтрыманая крэдытам на $3,6 млрд. 31 мая 2011 года ўрад і Нацбанк Беларусі звярнуліся ў МВФ з просьбай аб прадастаўленні новага фінансавання на суму да $7 млрд.

Кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова ў канцы студзеня заявіла аб захаванні зацікаўленасці беларускіх уладаў у прыцягненні новага крэдыту МВФ для рэфінансавання ранейшых пазык, вяртанне якіх пачынаецца ў 2012 годзе і дасягне піка ў 2013-2014 гадах.

Раней МВФ прагназаваў запаволенне тэмпаў росту ВУП у Беларусі да 1,2% у 2012 годзе. МВФ ацэньваў прырост ВУП Беларусі ў 2011 годзе на ўзроўні 5%, фактычны рост эканомікі склаў 5,3%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках