19 траўня 2024, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: За заклік да санкцый - крымінальная справа і забарона на выезд

157
Генпракуратура: За заклік да санкцый - крымінальная справа і забарона на выезд

Улады баяцца эканамічных санкцый як агню.

Асобы, што заклікаюць да ўвядзення санкцый супраць Беларусі, у апошні час актывізаваліся.

Аб гэтым сёння паведаміў журналістам начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Беларусі Павел Радзівонаў.

«Генеральная пракуратура канстатуе, што ў апошні час мы сутыкаемся з актывізацыяй дзейнасці асоб, якія заклікаюць замежныя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі да ўвядзення санкцый у дачыненні да Беларусі, у тым ліку санкцый эканамічнага характару», - сказаў Павел Радзівонаў.

Адзін з апазіцыйных лідараў, «выкарыстоўваючы прыватны выпадак прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху», заклікаў адну з міжнародных арганізацый увесці эканамічныя санкцыі, паведаміў Павел Радзівонаў. Па ягоных словах, санкцыі прапаноўваліся «ў дачыненні да ўсяго народа Рэспублікі Беларусь: дзяцей, людзей сталага ўзросту, працаўнікоў і службоўцаў».

На думку прадстаўніка Генпракуратуры, гэта ўжо не просты папулізм. Падобныя дзеянні могуць кваліфікавацца з пункту гледжання крымінальнага права, і органы пракуратуры імкнуцца растлумачыць гэтым грамадзянам наступствы, якія могуць надысці, ажно да прыцягнення да крымінальнай адказнасці, сказаў Павел Радзівонаў.

Таксама суб'екты гаспадарання або грамадзяне, чые правы ў выніку падобных дзеянняў былі ўшчэмленыя, могуць звярнуцца з заявамі ў дзяржорганы, адзначыў прадстаўнік генпракуратуры, і тады з'явяцца падставы для ўзбуджэння крымінальных спраў і прыцягнення па іх у якасці фігурантаў канкрэтных асоб.

Падставы для гэтага могуць паўстаць таксама, калі ўрад палічыць, што дзяржаве нанесеная шкода эканамічнага, палітычнага ці іміджавага характару, і звернецца ў пракуратуру з прапановай даць юрыдычную адзнаку дзеянням пэўных людзей, растлумачыў Павел Радзівонаў.

Па ягоных словах, у гэтым выпадку могуць выкарыстоўвацца ўсе прадугледжаныя заканадаўствам абмежаванні, у тым ліку і часовая забарона на выезд. І пра гэта будуць абвешчаныя ўсе кампетэнтныя органы, у тым ліку МУС і Дзяржпамежкамітэт, а таксама кампетэнтныя службы Расейскай Федэрацыі ў межах двухбаковага ўзаемадзеяння.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках