Апазіцыянераў будуць судзіць за акцыю «Звалка гісторыі»
13- 16.03.2012, 13:37
Супрацоўнікамі Савецкага РУУС г. Менска затрыманыя актывісты «Zмены» Уладзімір Бачыла і Арцём Кузьмін.
Маладыя людзі былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі са сваіх кватэр.
Прычым, калі Уладзімір Бачыла быў проста затрыманы, то Арцём Кузьмін быў праінфармаваны аб тым, што ён затрыманы ў сувязі з распачатай крымінальнай справай: міліцыя правярае ўсіх маладых людзей па імі Арцём, бо малады чалавек з такім імем падазраецца ў гвалтаванні, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду!».
Меркавана, маладых людзей вырашылі «пакараць» за акцыю «Звалка гісторыі».
Толькі што стала вядома, што Уладзіміра і Арцёма будуць судзіць у Савецкім судзе г. Менска пасля 14.00. Як мы і меркавалі, актывістаў «Zмены» вінавацяць за ўдзел у «несанкцыянаванай палітычнай акцыі на плошчы перад будынкам філармоніі».

