Міжнародныя назіральнікі патрабуюць вярнуць у Менск Офіс АБСЕ
1- 2.03.2012, 11:14
Адкліканне амбасадараў Еўразвяза прывядзе да далейшага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, заяўляе кіраўнік місіі Андрэй Юраў.
Праваабаронца заклікае еўрапейскія структуры дамагчыся «аднаўлення працы ў Рэспубліцы Беларусь офіса АБСЕ і пашырэння яго мандата, роўна як і мандатаў існуючых прадстаўніцтваў іншых міжурадавых арганізацый (ААН і Рады Еўропы)».
Міжнародная назіральная місія звяртае ўвагу на тое, што «рэкамендацыі міжнародных інстытутаў па правах чалавека і вяршэнства права, у прыватнасці, даклада Маскоўскага механізму АБСЕ, па-ранейшаму не выконваюцца ўладамі Беларусі» і «заклікае дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ ў бліжэйшы час выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці для таго, каб дамагчыся ад уладаў Рэспублікі Беларусь вяртання да выканання раней прынятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сферы чалавечага вымярэння, павагі да стандартаў і механізмаў АБСЕ, а таксама аднаўлення працы ў Рэспубліцы Беларусь офіса АБСЕ і пашырэння яго мандата, роўна як і мандатаў існуючых прадстаўніцтваў іншых міжурадавых арганізацый (ААН і Рады Еўропы)».
Місія таксама лічыць неабходным «узмацніць кантроль за выкананнем правоў чалавека ў краіне з боку амбасадаў іншых дзяржаў, прадстаўленых у Беларусі».