17 чэрвеня 2026, Серада, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Осла абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

9
У Осла абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

22 сакавіка ў Нарвегіі адбудзецца аднадзённая міжнародная канферэнцыя па правах чалавека. Яе назва - «Belarus Action».

У мерапрыемстве плануецца ўдзел генеральнага сакратара Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Турб'ёрна Ягланда, кіраўніка нарвежскага ПЭН-цэнтра Уільяма Нюгарда, а таксама намесніка міністра замежных спраў Нарвегіі Ларсэна Торгейра, перадае «Радыё Свабода».

Удзельнікі з беларускага боку: кіраўнік партала «TUT.ВY» Юрый Зісер (ягоны ўдзел яшчэ не пацверджаны), праваабаронца з цэнтра «Вясна» Тацяна Равяка, рэдактарка ​​сайта charter97.org Наталля Радзіна, літаратар Адам Глобус, журналіст Павел Шарамет, кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень Алесь Міхалевіч, грамадскі актывіст, былы палітвязень Андрэй Кім.

У працы канферэнцыі таксама будзе ўдзельнічаць Андрэй Грынкевіч, амбасадар Беларусі ў Швецыі, Даніі і Нарвегіі. Ягоны даклад называецца «Як мы вырашаем нашыя праблемы правоў чалавека».

Пра будучую канферэнцыю ў Осла беларускім журналістам паведаміў Андрэс Херкель - спецдакладчык па Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Херкель таксама прыме ўдзел у гэтай канферэнцыі.

У інтэрв'ю беларускім журналістам Херкель заявіў, што размаўляў з сястрой расстралянага Уладзіслава Кавалёва Тацянай. «Я крытычна стаўлюся не толькі да смяротнага пакарання, але і да самой гэтай справы. Гэтая справа выклікае шмат сумневаў», - заявіў Херкель на сустрэчы з беларускімі журналістамі.

Андрэс Херкель - эстонскі палітык і дэпутат парламента. Палітычны камітэт Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы прызначыў кіраўніка эстонскай дэлегацыі Андрэса Херкеля асноўным дакладчыкам па Беларусі ў 2011 годзе. Херкель - дэпутат парламента Эстоніі чатырох апошніх скліканняў. З 2003 года ўваходзіць у склад эстонскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. А ў 2005-2008 гадах Андрэс Херкель узначальваў падкамітэт Асамблеі па Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках