3 траўня 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Завадская звярнулася ў Саўмін з прапановай

18
Святлана Завадская звярнулася ў Саўмін з прапановай

Прыняць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў.

Удава зніклага журналіста Зміцера Завадскага Святлана Завадская звярнулася ў Савет міністраў. Яна прапануе прыняць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў, прынятую ў снежні 2006 года. Разам з ёй зварот падпісалі Сяргей Бахун і Раман Кісляк, паведамляе «Наша Ніва».

26 сакавіка 2012 года пачала працу другая сесія Камітэта ААН па гвалтоўных знікненнях, але Беларусь да гэтага часу не падпісала і не ратыфікавала Канвенцыю, адзначаецца ў звароце.

Падпісанты звароту падкрэсліваюць, што прытрымліваюцца думкі тых, хто лічыць, што Канвенцыя падпісваецца дзяржавамі не таму, што ў іх пытанне знікненняў актуальнае ці неактуальнае, а таму, што гэтыя дзяржавы, як цывілізаваныя нацыі, асуджаюць такую ​​практыку ў прынцыпе, дзе б гэта не адбывалася.

Аўтары звароту просяць даручыць міністру замежных спраў падпісаць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў і ўнесці ў «парламент» законапраект па яе ратыфікацыі.

Праваабаронцы адзначаюць, што праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі актуальная. У 1999 годзе ў краіне зніклі экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета XIII склікання Віктар Ганчар, а таксама прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. У 2000 годзе бясследна знік журналіст Зміцер Завадскі.

У разгар палітычных кампаній актывістаў апазіцыі неаднаразова затрымлівалі людзі ў цывільным і вывозілі за межы Менска.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках