15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў працягваюць выклікаць на «гутаркі»

12
Апазіцыянераў працягваюць выклікаць на «гутаркі»

Ціск на актывіста Маладога Фронту Романа Пратасевіча ўзмацняецца.

На гэты раз хлопцу дакучаюць супрацоўнікі міліцыі, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

5 сакавіка ў працягу дня на мабільны тэлефон хлопца тэлефанавалі каля сямі разоў з тэлефона са схаваным нумарам. Калі хлопец усё ж адказаў, чалавек, які назваўся Аляксандрам Мікалаевічам, паведаміў Раману, што яму варта 7 сакавіка а 15-й гадзіне прыйсці па адрасе Дабрамысленскі зав., д.5, для «размовы».

«Я сказаў гэтаму чалавеку, што нікуды не пайду, пакуль мяне не выклічуць афіцыйнай позвай, як гэта прадугледжана нашым заканадаўствам. Мяркую, што гэтыя меры супрацоўнікаў звязаныя з маім удзелам у акцыі ля амбасады Расеі», - каментуе маладафронтавец.

Нагадаем, што пасля акцыі салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня 2011 года на актывістаў Маладога Фронту здзяйсняўся ціск з боку супрацоўнікаў КДБ. У прыватнасці Рамана забралі на «гутарку» з дому і пагражалі праблемамі, калі хлопец не спыніць грамадскую дзейнасць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках