17 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70-гадовы праваабаронца аспрэчыць штраф за хуліганства

4
70-гадовы праваабаронца аспрэчыць штраф за хуліганства

Актывіст і праваабаронца Валер Шчукін будзе аспрэчваць рашэнне Аршанскага суда, які аштрафаваў яго нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыянтам.

Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца ў Віцебскім абласным судзе 18 красавіка, перадае «Радыё Свабода».

30 сакавіка судзьдзя Тацяна Рыбакова аштрафавала Валерыя Шчукіна на 1 мільён 190 тысяч рублёў. Яна прызнала, што праваабаронца парушаў грамадскі парадак у будынку аршанскага суда 29 сакавіка. У той дзень у знак пратэсту супраць таго, што працэс над палітыкамі Анатолем Лябедзькам, Сяргеем Калякіным і Аляксандрам Атрошчанкавым зрабілі закрытым, Шчукін заблакаваў праход на трэці паверх, сеўшы ў дзвярох. Пазней супрацоўнікі міліцыі абвясцілі, што пусцяць у залу суда некалькі чалавек. Валера Шчукіна затрымалі, калі ён выказаў жаданне туды патрапіць. Супрацоўнікі міліцыі сілай скруцілі яму рукі і на суткі змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Назаўтра праваабаронцу і журналісту прысудзілі 2 штрафу - 140 тысяч за хуліганства і 1 мільён 50 тысяч рублёў за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Валер Шчукін будзе даказваць, што суддзя Рыбакова парушыла ягоныя правы, пазбавіўшы дапамогі адваката. Той адвакат, з якім ужо была заключаная дамова, хадайнічаў аб пераносе судовага паседжання на больш позні час. Але суддзя хадайніцтва адхіліла, прапанаваўшы Шчукіну іншага адваката, за паслугі якога трэба было зноў заплаціць. Актывіст адмовіўся прымаць удзел у судовым працэсе і не адказваў ні на адно пытанне.

Зараз ён збіраецца аспрэчыць судовае рашэнне, якое лічыць незаконным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках