На прыпынку ў Маладзечне расклеілі незалежныя газеты (Фота)
9- 25.04.2012, 11:29
У Маладзечне на аўтобусным прыпынку «Плошча Свабоды» на працягу месяца хтосьці рэгулярна расклейвае свежыя нумары незалежных выданняў, часцей за ўсё - «Народнай волі» і «Нашай Нiвы».
Па назіраннях, пасажыры, якія чакаюць аўтобусу на гэтым прыпынку, з задавальненнем чытаюць размешчаныя газеты, а таксама актыўна дыскутуюць на прапанаваныя тэмы, піша ПЦ «Вясна».
Маладзечанскі апазіцыйны лідар Ян Лагвіновіч кажа:
- Лічу гэта вельмі добрай ідэяй. Вельмі рады таксама тым, што ў апошні час у горадзе адбываюцца даволі прыкметныя акцыі, выканаўцаў якіх не ведаем ні я, ні мае калегі. Гэта значыць, што расце колькасць адпаведна наладжаных людзей, якія гатовыя да актыўных дзеянняў.
