15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На АНТ пададуць у суд за чарговы паклёп

14
На АНТ пададуць у суд за чарговы паклёп

Аб'яднаная Грамадзянская Партыя будзе альбо падаваць у суд, альбо патрабаваць выбачэнняў ад дзяржаўнага тэлеканала.

Так пракаментаваў лідэр партыі Анатоль Лябедзька сюжэт з праграмы «Контуры», дзе сцвярджалася, што ён на самой справе не перамог на выбарах старшыні АГП. Так на гэтым тэлеканале зразумелі першакрасавіцкі жарт на сайце camarade.biz.

«Людзі альбо не разумеюць гумару, альбо настолькі заангажаваныя, што не могуць выйсці за межы прапаганды. Таму, нейкая рэакцыя будзе. На жаль, у нас няма незалежнай судовай сістэмы, няма суду, куды можна было б падаць пазоў і разгледзіць гэтае пытанне. Таму, калі не будзе пададзены судовы пазоў, то мы, як мінімум, запатрабуем нейкіх тлумачэнняў», - сказаў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Па словах палітыка, разлік тэлеканала АНТ у гэтай сітуацыі быў на тое, што пэўная частка людзей не чытае і не слухае незалежныя СМІ і ставіцца з даверам да ўсяго, што кажуць з тэлеэкранаў. Але і ў гэтых людзей, упэўнены Лябедзька, ужо пахіснуўся давер да ўлады і няма таго негатыву, з якім яны раней успрымалі ўсю апазіцыю.

Нагадаем, 1 красавіка на сайце газеты «Таварыш» з'явіўся артыкул, дзе сцвярджалася са спасылкай на Сяргея Калякіна, Аляксея Янукевіча, Дзяніса Садоўскага, што Анатоль Лябедзька не перамог на выбарах старшыні АГП. Пад матэрыялам ёсць спасылка, што матэрыял жартоўны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках