Павел Усаў: Аўтарытарная Беларусь ніколі не пойдзе на Захад (Відэа)
13- 9.04.2012, 11:22
Пры цяперашнім беларускім кіраўніку краіна не рушыць у бок Захаду.
«Малочныя» і «газавыя» войны, сталыя канфлікты Лукашэнкі з краінамі Захаду і чаканні «братэрскай дапамогі» з боку Расеі. Цяперашні беларускі кіраўнік - не самы прадказальны для Масквы, аднак менавіта на яго дагэтуль робіць стаўку Крэмль. «Для Масквы важна, каб у Беларусі заставаў аўтарытарны рэжым», - мяркуе палітолаг Павел Усаў, госць праграмы тэлеканала Белсат «Тыдзень у аб'ектыве».
«Для Масквы Лукашэнка - лепшы варыянт, - кажа Павел Усаў. - Магчыма, яны хацелі б замяніць яго на больш лагоднага і прадказальнага партнёра, але пакуль у Беларусі аўтарытарызм у той форме, у якой ён існуе, Беларусь не можа рушыць у напрамку Захаду. Для Захаду ж праблема ў тым, што ён не можа змяніць гэты рэжым».
Дэмакратычных зменаў і палітычных саступак ад афіцыйнага Менска дамагаюцца краіны Захаду. Аднак Павел Усаў падкрэслівае, што канкрэтнага плана развіцця ўзаемаадносінаў з Беларуссю, у Бруселя няма. «У Еўразвяза не існуе стратэгіі на перспектыву - што рабіць з Беларуссю, калі зменіцца аўтарытарны рэжым», - падкрэсліў эксперт.