15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады па-ранейшаму ігнаруюць рашэнні ААН

6
Улады па-ранейшаму ігнаруюць рашэнні ААН

Рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека па скаргах беларускіх грамадскіх актывістаў урад краіны не прызнае.

Гэта вынікае з адказу на скаргу Івана Крука, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён накіраваў адкрыты зварот ва Упраўленне Вярхоўнага камісара ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Адтуль ён атрымаў адказ, што ўрад Рэспублікі Беларусь мае намер расцэньваць рашэнні, якія могуць быць прынятыя Камітэтам па такіх скаргах, як несапраўдныя.

Паколькі копію звароту даслалі таксама міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь, то сталае прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе заявіла, што аспрэчвае рэгістрацыю ягонай індывідуальнай скаргі.

Сакратарыят ААН у адпаведнасці з правіламі пераслаў Івану Круку афіцыйны адказ беларускай дзяржавы. З гэтага дакумэнту вынікае, што рашэнні, якія можа прыняць Камітэт па такіх скаргах, урад Рэспублікі Беларусь мае расцэньваць як несапраўдныя.

Іван Крук у 2009-м годзе быў адным з ініцыятараў грамадзкай ініцыятывы супраць пабудовы на Астравеччыне атамнай электрастанцыі. Распаўсюджваючы ўлёткі, каб праінфармаваць жыхароў пра магчымыя негатыўныя наступствы стварэння АЭС, ён падпаў пад сістэмны пераслед з боку мясцовай улады.

Яму прысудзілі штраф нібыта за адміністрацыйнае правапарушэнне. Пазней ён беспаспяхова прайшоў усе беларускія судовыя інстанцыі, спрабуючы абскардзіць гэты прысуд. Пасля гэтага грамадскі актывіст падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках