Палітвязня Мікалая Дзядка перавялі ў іншую калонію
3- 9.04.2012, 16:36
Прычыну пераводу не паведамілі.
Палітвязня Мікалая Дзядка 7 красавіка перавялі з Магілёва ў калонію № 17 у Шклове.
Пра гэта паведаміла жонка вязня Валерыя. Разам з тым, адміністрацыя адмовілася назваць прычыну пераводу, піша «Наша Нiва».
Сказалі толькі, што вышлюць родным афіцыйны дакумент.