14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія апазіцыянеры падалі ў суд на гарвыканкам

3
Гарадзенскія апазіцыянеры падалі ў суд на гарвыканкам

Суд Ленінскага раёна Гродна 15 мая разглядае пазоў грамадзкіх актывістаў да Гарадзенскага гарвыканкама.

Пазоў тычыцца забароны мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка, перадае «Радыё Свабода».

Гродзенскі гарвыканкам адмовіў актывістам Вадзіму Саранчукову, Уладзіміру Хільмановічу і Юрыю Істоміну ў правядзенні мітынгу на падставе таго, што арганізатары нібыта парушылі тэрміны падачы заявы. Актывісты у сваю чаргу абвяргаюць юрыстаў гарвыканкама.

Акрамя гэтага, яны прапануюць перагледзець рашэнне Гродзенскага гарвыканкама ад 19 кастрычніка 2011 № 540 «Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Гродна».

На думку грамадскіх актывістаў гэтае рашэнне з'яўляецца неканстытуцыйным і супярэчыць артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках