13 траўня 2024, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску «замініравалі» станцыю хуткай дапамогі

1
У Пінску «замініравалі» станцыю хуткай дапамогі

Паведамленне аб тым, што будынак станцыі хуткай медыцынскай дапамогі замініраваны, паступіла ў дзяжурную частку ГАУС познім вечарам 19 мая.

Станцыю, размешчаную на вуліцы Сасновай, тэрмінова прыйшлося пакінуць абслуговаму персаналу. Супрацоўнікі міліцыі эвакуявалі 15 чалавек, але... ў будынку засталося 5 працаўнікоў для прыёму паведамленняў: па лініі «103» у любую хвіліну маглі патэлефанаваць з просьбай аб тэрміновай медыцынскай дапамозе, піша tomin.by.

Да месца меркаванага мініравання прыбыла кіналагічная група Пінскага памежнага атрада. Памежнікі з сабакамі абследавалі будынак на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў.

Такіх на станцыі, на шчасце, не выявілі. Спецыялісты вярнуліся на працоўныя месцы - амаль праз дзве гадзіны пасля тэлнфанавання аб замініраванні.

На «жартаўніка» могуць завесьці крымінальную справу па артыкуле 340 КК РБ «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы», якая прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках