Ігара Сімбірова павезлі з РУУС у Мачулішчы
3- 22.05.2012, 16:37
Актывіста «Гавары праўду» вывезлі з РУУС, дзе ён адбываў арышт, за 2 гадзіны да вызвалення.
Ігар Сімбіроў правёў 15 сутак у РУУС Менскага раёна. За 2 гадзіны да вызвалення яго пасадзілі ў прыватны аўтамабіль супрацоўніка міліцыі і павезлі ў невядомым напрамку, піша zapraudu.info.
Сімбіроў змог патэлефанаваць сябрам. Паводле ягонай здагадкі, міліцыянты хацелі пасадзіць яго на асіповіцкую электрычку і пракантраляваць ад'езд дадому.
Атрымаўшы гэтую інфармацыю, актывісты «Гавары праўду» пачалі ператэлефаноўвацца паміж сабой, каб прыбыць на чыгуначны вакзал Менска і сустрэць там Сімбірова.
Мабыць, іхнія тэлефонныя размовы былі зафіксаваныя спецслужбамі. Таму што аўтамабіль з Сімбіровым раптам змяніў напрамак і замест цэнтральнага чыгуначнага вакзала паехаў у напрамку Мачулішчы.